Прэзідэнт Судана абвясціў вайну Паўднёваму Судану

Прэзідэнт Судана Амар Башыр абвясціў вайну Паўднёваму Судану і паабяцаў зрынуць улады ў сталіцы Паўднёвага Судана — Джубе, знішчыўшы іх, як насякомых,

19.04.2012 / 09:12

паведамляе «Сіньхуа».

Заява была зробленая падчас эскалацыі ваеннага канфлікту на мяжы паміж дзвюма краінамі.

У звароце на сходзе сябраў сваёй партыі ў Хартуме прэзідэнт Судана заявіў: «З сённяшняга дня наш дэвіз — вызваленне грамадзян Паўднёвага Судана з-пад улады „Народнага вызваленчага руху Судана“, з сённяшняга дня наш дэвіз — вока за вока, зуб за зуб».

«Мы зрабілі гістарычную памылку, дазволіўшы «Народнаму вызваленчаму руху Судана» кіраваць на поўдні, але мы выправім гэтую памылку. У нас ёсць маральнае абавязанне перад нашым народам у Паўднёвым Судане выратаваць яго ад «Народнага вызваленчага руху Судана», — дадаў Башыр.

Як паведамляе радыё «Свабода», прэзідэнт Судана таксама прыгразіў знішчыць кіраўнікоў у Джубе, як насякомых.