21 красавіка — Akute з новым альбомам «Не існуе»

Клуб Re:Public (Прытыцкага, 62). 19.00.

20.04.2012 / 10:43

Новы альбом магілёўскага гурта Akute, які «стрэліў» у 2011 з кружэлкай «Дзевачкі і космас», чакалі і нават абмяркоўвалі яшчэ да выхаду. Як толькі «Не існуе» заіснаваў у сеціве, меркаванні пра яго падзяліліся — некаторыя лічаць, што Akute «ужо не тыя», а іншыя наадварот вітаюць перамены ў песнях, якія набылі яшчэ большую вастрыню.

А пачуць і ўбачыць «старых» і «новых» Akute і параўнаць іх можна будзе 21 красавіка ў клубе Re:Public (Прытыцкага, 62), дзе музыкі абяцалі сыграць абодва альбомы і нават болей. Пачатак, а 19.00.

Квіткі: 45 тысяч рублёў (першыя сто), 55–65 тысяч (астатнія), 75 тысяч (столікі).

Даведкі па тэлефонах: +375 29 649-08-88, +375 29 110-35-35.

ЮУ