На Гродзеншчыне выставяць на таргі сядзібы Чачотаў, Храптовічаў і О'Руркаў

На дадзены момант вядзецца пераацэнка маёнткаў.

19.04.2012 / 18:08

Сядзіба Бохвіцаў у Падароску. Фота Сямёна Печанка.

Фрагемт сядзібы Храптовічаў у Шчорсах, былая бібліятэка. Фота Андрэя Дыбоўскага.

Сядзіба О'Руркаў ва Уселюбе. Фота Арцёма Аблажэя.

Да продажу рыхтуюць сядзібу Чачота сярэдзіны XIX стагоддзя, размешчаную ў вёсцы Падароск Ваўкавыскага раёна, паведамляе «Вечерний Гродно». Магчыма, з малатка пойдзе маёнтак графаў Храптовічаў канца XVIII стагоддзя ў вёсцы Шчорсы Наваградскага раёна. Пакупніка будуць шукаць і для сядзібнага дома графаў О'Руркаў, які знаходзіцца ў вёсцы Уселюб Навагрудскага раёна.

Паводле слоў спецыяліста Упраўлення культуры Гродзенскага аблвыканкама Алены Клімовіч, сёння вядзецца пераацэнка маёнткаў, каб выставіць іх на таргі. Аб'екты ўжо пабывалі на аўкцыёне, але пакуль безвынікова. Прыватнікі не спяшаюцца выкупляць сядзібы, якія патрабуюць вялікіх укладанняў. За апошнія два гады самым буйным продажам лічыцца палацава-паркавы комплекс у вёсцы Краскі Ваўкавыскага раёна расійскаму бізнэсмэну (за $100 тысяч).