Часці ўнутраных войскаў атрымаюць статус юрыдычнай асобы

20.04.2012 / 09:55

Палата прадстаўнікоў прыняла ў другім чытанні 19 красавіка законапраект аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у закон аб унутраных войсках (УВ) МУС.

Як растлумачыў старшыня Пастаяннай камісіі палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Ігнацій Місурагін, выступаючы наконт гэтага законапраекта ў парламенце, дакумент у тым ліку прыводзіць тэрміналогію закона аб УВ МУС у адпаведнасць з Кодэксам аб адукацыі, законам аб статусе ваеннаслужачых і іншымі нарматыўнымі актамі.

Таксама ўдакладняецца існуючы парадак расходаў на ўтрыманне ваенных гарадкоў, якія выдзяляюцца для падраздзяленняў, што ахоўваюць папраўчыя ўстановы, ЛПП і г.д. Акрамя таго, органам ваеннага кіравання і часцям УВ МУС надаецца статус юрыдычнай асобы.