Двое новапалачанаў асуджаныя за падпал машыны былога начальніка ІЧУ
Суд Наваполацка вынес вырак двум жыхарам гэтага горада, якія падпалілі ў верасні мінулага года аўтамабіль былога начальніка ізалятара часовага ўтрымання Наваполацкага ГАУС.
20.04.2012 / 10:19
Здарэнне адбылося ў двары жылога дома ў мікрараёне Васілеўцы. Падчас п’янкі ў двары хтосьці з сабутэльнікаў няўхвальна адазваўся пра былога начальніка ізалятара часовага ўтрымання і сказаў, што нядрэнна было б яго пакараць. Задуманае вырашылі выканаць двое прыяцеляў — неаднаразова судзімы мясцовы жыхар і яго
Раней судзімага новапалачаніна суд асудзіў на тры гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго змоўшчык адпраўлены на прымусовае лячэнне ад алкагалізму і атрымаў 4 гады абмежавання волі. Таксама з вінаватых спагнана 25 млн рублёў матэрыяльнай і маральнай шкоды.