У Брэсцкай вобласці ў аздараўленчым цэнтры атруціліся больш за 20 школьнікаў

У лякарню трапіла 18і васьмі- і дзевяцігадовых школьнікаў.

20.04.2012 / 13:42

Яны знаходзіліся ў дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры «Світанак» у вёсцы Пагост-Загародскі (Пінскі раён). Усе яны — вучні адной з сярэдніх школ Лунінца.

Яшчэ шасцярых дзяцей забралі бацькі, адмовіўшыся ад шпіталізацыі.

Папярэдні дыягназ лекараў — харчовая токсікаінфекцыя невыразнай этыялогіі. Невядома, чым атруціліся дзеці. Цяпер школьнікі знаходзяцца пад наглядам лекараў. Дарэчы, агулам у «Світанку» праходзяць курс аздараўлення каля 400 дзяцей.