Мэрыя Варшавы ацэнзуравала плакаты канцэрта «Салідарныя з Беларуссю»

20.04.2012 / 14:57

У нядзелю ў Варшаве пройдзе вялікі канцэрт салідарнасці з Беларуссю. На ім выступяць польскія і беларускія зоркі. Плакаты з рэкламай імпрэзы вісяць па ўсім горадзе, але на кожным з іх бачны заклеены паперай фрагмент з надпісам «Solidarni z»,
паведамляе Gazeta Wyborcza.

Першапачаткова на плакаце быў надпіс: «22 красавіка Польшча будзе другой Беларуссю». Мэрыя Варшавы, якая з’яўляецца адным са спонсараў канцэрту, не пагадзілася, каб плякаты з такім надпісам рэклямавалі імпрэзу. Тады чальцы ініцыятывы «Wolna Białoruś" зрабілі наклейкі з надпісам «solidarna z», каб заклеіць непажаданае слова «drugą».

Аўтары плакату кажуць, што сваёй ідэяй хацелі паказаць палякам, што дыктатура гэта не прыдумка, а рэальнасць, якая існуе за польскай мяжой. Апрача таго, свой творчы палёт яны матывуюць прыездам беларускіх зорак, прысутнасць якіх зробіць Варшаву другой Беларуссю.