Галасы ў галаве Брэйвіка заклікалі яго не страляць у людзей

Але я дастаў пісталет і вырашыў: цяпер ці ніколі.

20.04.2012 / 17:11

У Осла працягваецца судовы працэс над абвінавачаным у здзяйсненні тэрактаў у ліпені 2011 года. Тады загінулі 77 чалавек.

Сёння Андэрс Брэйвік расказваў пра абставіны расстрэлу людзей у моладзевым лагеры Рабочай партыі Нарвегіі на выспе Утэя.

«Сотні галасоў у маёй галаве паўтаралі — „не рабі гэтага, не рабі гэтага“. Але я ўжо быў акружаны.

Вакол мяне былі людзі, я дастаў пісталет і вырашыў: цяпер ці ніколі», — расказаў Брэйвік.
Паводле яго словаў, ён быў перакананы, што сустрэне на выспе сур’ёзны супраціў і загіне. Але там быў толькі адзін бяззбройны паліцыянт у цывільным.
Тэрарыст прызнаўся, што планаваў стрэламі напалохаць як мага больш людзей, каб яны кінуліся ў ваду і патанулі.

Падчас допыту суддзя вымушаны быў аб’явіць перапынак — многія сваякі загінулых плакалі і сыходзілі з залы, паведамляе РІА «Новости».

Нагадаем, максімальнае пакаранне, якое пагражае Андэрсу Брэйвіку, складае 21 год зняволення. Сам ён заявіў, што яго альбо павінны вызваліць, альбо асудзіць на смяротнае пакаранне.