Лукашэнка сёння будзе будаваць мінскі аквапарк

21.04.2012 / 10:36

Аляксандр Лукашэнка сёння прыме ўдзел у рэспубліканскім суботніку, ён будзе працаваць на ўзвядзенні будынка аквапарка ў Мінску,
паведамляе БелТА.

Брыгада Лукашэнкі будзе працаваць на пракладзе падмуркаў на тэхнічным паверсе ўнутранай аквазоны аквапарку. Брыгады пад кіраўніцтвам У. Макея (кіраўнік Адміністрацыі) і кіраўніка справамі прэзідэнта Мікалая Корбута будуць выконваць працы па ўзвядзенні цагляных перагародак у цокальным паверсе ўнутранай аквазоны, а таксама будзе фарбаваць. Работы па бетанавання падмурка будзе выконваць брыгада гульцоў хакейнай каманды Лукашэнкі.

Напэўна, чакаецца шэраг гучных заяваў журналістам.

***

Тэрыторыя аквапарку плошчай 38 га абмежаваная з аднаго боку праспектам Пераможцаў, з другога — МКАД, з трэцяй — вадасховішчам Дразды. Праектаванне і будаўніцтва вядзецца з улікам існуючай веладарожкі: для яе прадугледжана стварэнне пешаходнага тунэлю даўжынёй 42 м.

Плануецца, што ў аквапарку будзе зала водных забаў (горкі і атракцыёны), спа-комплекс, тэрмальны і сямейна-забаўляльны комплексы, атракцыён «Дарк Райд». У комплексе з аквапаркам будзе пабудавана гасцініца на 200 месцаў.