Міліцыя залічыла экскурсіі да несанкцыянаваных мерапрыемстваў

Таму афіцыйны «Фэст экскурсаводаў» у Гродне адмянілі.

21.04.2012 / 16:36

Арганізатары вырашылі перанесці яго на неакрэсьлены тэрмін з-за вусных папярэджанняў міліцыянтаў.

«Фэст экскурсаводаў», які ладзіцца ўжо не першы год у многіх гарадах Беларусі, на гэтыя выходныя ў Гродне не адбудзецца.

Праваахоўнікі закідаюць экскурсаводам, что іх бясплатныя экскурсіі з’яўляюцца несанкцыянаванымі масавымі мерапрыемствамі. У папярэдняй рэкляме на гродзенскіх незалежных інтэрнэт-рэсурсах гэтага культурніцкага мерапрыемства былі пазначаны прозвішчы гідаў і тэмы экскурсій. Таму міліцыянтам не было складана іх запалохаць. Фармальна ніякіх афіцыйных папярэджанняў экскурсаводы не атрымалі.