У Варшаве адбыўся канцэрт салідарнасці з Беларуссю

22 красавіка ў цэнтры Варшавы адбыўся традыцыйны канцэрт «Салідарныя з Беларуссю».

22.04.2012 / 21:42

На яго сабралася некалькі тысяч чалавек. Многія з іх прыйшлі з бел-чырвона-белымі сцягамі.

Зайгралі беларускія і польскія артысты: Зміцер Вайцюшкевіч, Вінцэнт, "Рэха", Maleo Reggae Rockers, Vavamuffin, Habakuk, R.U.T.A.