Пуцін не запрасіў Бэнэдыкта XVI у Расею

Насуперак ранейшым спэкуляцыям, Пуціна не суправаджаў ніводны прадстаўнік праваслаўнай Царквы, якая з часоў пантыфікату Яна Паўла II супраціўляецца візыту Папы ў Расею.

16.03.2007 / 13:19

Візыт расейскага прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна ў Ватыкан не прынёс пералому ў адносінах паміж каталіцкім Касьцёлам і Расеяй. Насуперак ранейшым спэкуляцыям, Пуціна не суправаджаў ніводны прадстаўнік праваслаўнай Царквы, якая з часоў пантыфікату Яна Паўла II супраціўляецца візыту Папы ў Расею.

Уладзімер Пуцін перадаў Бэнэдыкту XVI прывітаньне ад маскоўскага патрыярха Алексія II, аднак нічога не сказаў пра эвэнтуальную пілігрымку Папы. Размова, што вялася па‑нямецку, цягнулася няпоўныя паўгадзіны. Галоўная мэта прыезду Пуціна ў Італію — перамовы па пытаньнях эканомікі з італьянскім прэм’ерам Рамана Продзі.

Вольга Данішэвіч паводле gazeta.pl