Вярнуўся пасол Латвіі, вяртаецца пасол Эстоніі

27.04.2012 / 19:53

У Менск вярнуўся амбасадар Латвіі Міхаіл Папкоў, і сёньня ж чакаецца прыезд амбасадара Эстоніі Яака Ленсмэнта. Пра гэта карэспандэнту «Свабоды» паведамілі ў амбасадах гэтых краін.

Раней у Менск вярнуліся кіраўніца прадстаўніцтва ЭЗ у Беларусі Майра Мора, паслы Вугоршчыны, Літвы, Нямеччыны, Польшчы, Чэхіі і Швэцыі.