Экстрэмал скочыў з 25-павярховага дома ў Каменнай Горцы - відэа

відэа даслаў чытач

Бясстрашны мінскі бэйсджампер - палёт доўжыўся 13 секунд.

27.04.2012 / 23:30

Бэйсджамперы асвоілі Каменную Горку - новы мікрараён на захадзе Мінска, каля МКАД і віленскай трасы. Хлопец выбраў для скачка новы 25-павярховы дома на вуліцы Нёманскай. Вышыня будынка складае каля 75 метраў. Палёт з парашутам доўжыўся 13 секунд і скончыўся ўдалым прызямленнем на двор.

Сяргей Гезгала