Затрыманы журналіст часопісу «Magazyn Polski na uchodzstwie»
Ігара Банцара пасадзілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня Ленінскага райаддзелу міліцыі Горадні. Паводле міліцыянтаў, «за дробнае хуліганства».
19.03.2007 / 09:17
У Горадні ў затрыманы Ігар Банцар — журналіст часопіса «Magazyn Polski na uchodzstwie». Яго пасадзілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня Ленінскага райаддзелу міліцыі Горадні. Паводле міліцыянтаў, «за дробнае хуліганства».
Галоўны рэдактар часопісу Андрэй Пачобут зазначае, што Ігар Банцар ніякай дзейнасьцю, апроч журналісцкай, не займаецца. Рэдактар не выключае магчымасьці, што ўвагу міліцыі маглі прыцягнуць вострыя публікацыі Ігара ў апошніх нумарах «Magazyna…», што датычылі дзейнасьці праўладнага Саюзу палякаў.