Прынцэса мячоў

ТВ, 20 сакавіка 2007, аўторак

Японскі футурыстычны баявік з шаблямі.

20.03.2007 / 08:19

БТ, 22.05

Прынцэса мячоў (Princess Blade / Shurayuki-Hime)

Японія, 2001, каляровы, 92 хв.

Рэжысэр: Шынсуке Сата

Ролі выконваюць: Хідэакі Іта, Юміка Шаку, Шыра Сана, Ёічы Намата, К’юсаку Шымада, Ёка Макі

Жанр: Футурыстычны ўсходні баявік

Гран-пры кінафэсту ў Лас-Вэгасе.

Недалёкае прышлае. Японіяй ізноў кіруе імпэратар, выкарыстоўваючы мэтады таталітарнае прапаганды. Паўстанцы спрабуюць скінуць манархію, і ўлады зьвяртаюцца па дапамогу да клану наёмных забойцаў.

Дзяўчына Юкі даведваецца, што зьяўляецца прынцэсай са старажытнага клану. Разам зь сябром-бунтаўніком яна пнецца адпомсьціць здрадніку й выратаваць краіну ад хаосу.

Футурыстычны комікс пра ніндзя – на аматараў.

Усе фільмы