Агуэра залічаць у «святыя»: «МанСіці» — чэмпіёнам Англіі — відэа

13.05.2012 / 19:07

«Манчэстар Сіці» стаў трохразовым чэмпіёнам Англіі па футболе (1937, 1968, 2012).

У матчы апошняга тура прэм’ер-лігі ён у драматычным матчы абыграў на сваім полі «Куінз Парк Рэйнджарс» 3:2, прычым саступаючы за пяць хвілін да канца 1:2, але высілкамі Джэка і фінальным ударам Агуэра заваяваў залатыя медалі — 3:2.

«Манчэстар Юнайтэд» выйграў у гасцях у «Сандэрленда» 0:1, у МС і МЮ — роўная колькасць балаў (па 89, 28 перамогаў, 5 нічыіх, 5 паразаў),

але ў Мансіці — лепшая рознасць мячоў +64 (супраць 56),
апроч таго (хоць і ўлічваецца), «Мансіці» двойчы ў чэмпіянаце перамог МЮ — 6:1, 1:0.

***