Кіраўніка ВМФ Расіі знялі за адмову пераехаць у Пецярбург

Яго зменшчыку давядзецца пераехаць да Фінскага заліва.

15.05.2012 / 09:23

Пасада марская, але ён аддаваў перавагу таму, жыць далей ад мора. У Маскве. За што і паплаціўся. Галоўнакамандуючага ваенна-марскім флотам Расіі вызвалілі ад пасады за адмову пераязджаць у Пецярбург і перавозіць штаб на берагі Нявы.

— Уладзімір Высоцкі не пераехаў у Пецярбург, — пракаментаваў адстаўку начальства высокапастаўлены прадстаўнік Генштаба. — Гэта галоўная прычына яго адстаўкі.

Зрэшты, у Генштабе паважаюць прынцыповую пазіцыю экс-галоўкама:

— Яна вартая павагі.

Тым не менш новаму кіраўніку ВМФ (а ім стаў камандуючы Балтыйскім флотам Віктар Чыркоў) давядзецца пераехаць самому і перавезці свой штаб да Фінскага заліва.