«Беларускія сінагогі» — выстава віленчукоў у Патсдаме
У нямецкім Патсдаме адкрылася выстава «Сінагогі Беларусі. Выявы знікнення культурнай спадчыны».
16.05.2012 / 09:20
Гэта
Паводле афіцыйных звестак, да 1917 года ў Беларусі было 704 сінагогі, цяпер захаваліся 104 будынкі. Некаторыя яшчэ маюць рысы былых сінагог, многія ж вельмі цяжка пазнаць, бо перабудоўваліся.
На выставе прадстаўленыя дзясяткі здымкаў, зробленых у Беларусі віленскімі студэнтамі.