Родныя Уладзіслава Кавалёва сустрэліся з першай лэдзі Польшчы + фота
Маці і сястра расстралянага хлопца знаходзяцца зараз з візітам у суседняй дзяржаве.
16.05.2012 / 10:00
Каля гадзіны працягвалася сустрэча першай лэдзі Польшчы Ганны Камароўскай з маці і сястрой расстралянага за тэракт у мінскім метро Уладзіслава Кавалёва — Любоўю і Таццянай Кавалёвымі.
Падчас размовы
Беларускія жанчыны распачалі кампанію за адмену смяротнага пакарання ў Беларусі і просяць усіх падпісацца пад адпаведнай петыцыяй, якую падрыхтавалі беларускія праваабаронцы.
Ад панядзелка Любоў і Таццяна Кавалёвы знаходзяцца ў Польшчы. За гэты час яны сустракаліся з польскімі праваабаронцамі, журналістамі, палітыкамі. Іх сустрэчы праходзяць у рамках кампаніі «Стоп смяротнаму пакаранню», якую распачало польскае тэлебачанне TVN. Падчас прамога эфіру на гэтым тэлеканале больш за дзве тысячы палякаў падпісаліся пад петыцыяй праз інтэрнэт.
Сустрэча Любові і Таццяны Кавалёвых з Ганнай Камароўскай у прэзідэнцкім палацы ў Варшаве праходзіла ў прыватнай форме.