Вядомы пісьменнік Карлас Фуэнтэс памёр на 84-м годзе жыцця

16.05.2012 / 10:41

Вядомы пісьменнік Карлас Фуэнтэс памёр на 84-м годзе жыцця, паведамляе Reuters.

«Ён пакінуў велізарную літаратурную спадчыну, у якой захаваў усе галоўныя палітычныя і культурныя рэаліі нашага часу», — сказаў пісьменнік Марыа Варгас Льёса.

Фуэнтэс быў адным з самых папулярных аўтараў у Лацінскай Амерыцы. Ён напісаў больш за 20 раманаў, некалькі зборнікаў апавяданняў. Самыя вядомыя яго творы — «Смерць Артэміа Круса» і «Стары грынга». У 1989 годзе «Стары грынга» быў экранізаваны ў Галівудзе. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Грэгары Пэк і Джэйн Фонда.

Фуэнтэс быў уганараваны прэміяй Сервантэса — самай прэстыжнай літаратурнай узнагародай у іспанамоўным свеце. Яго творы перакладзеныя на 20 моваў.