Насельнікам лагера на Чыстых Прудах загадалі разысціся да поўдня 16 мая

16.05.2012 / 10:52

Паліцыя зачытала насельнікам лагера на Чыстых Прудах у Маскве пастанову суда, згодна з якой акцыя апазіцыянераў ля помніка Абаю Кунанбаеву павінная завяршыцца да 12.00 серады, 16 траўня. Пра гэта паведамляе карэспандэнт «Газеты. Ru», які знаходзіцца на месцы падзей.