Беларусы тутэйшыя проста беларусы
«НН» сто гадоў з вамі
16.05.2012 / 11:10
Вялікая Раёўка. Слуцкі павет. Беларусы тутэйшыя проста беларусы. Дай Бог, каб старонка наша толькі і красавалася такімі людзьмі. Ні ў воднай вёсцы так не шанаюць роднай мовы, як тут. Тут смяюцца з таго, хто калечыць яе, ламаючы на польскую ці расейскую. Дзяўчаты свайго роднага не пакідаюць, а стараюцца болей украсіць яго.
«НН». № 18. 1912.
Судовая перамога «НН». Вышэйшы гаспадарчы суд адмяніў папярэджанне, вынесенае «Нашай Ніве» пракуратурай. Парушэнні былі знойдзены пракуратурай за згадку пра аўтакефальную праваслаўную царкву, за распаўсюд інфармацыі ад імя незарэгістраванай грамадскай арганізацыі.
«НН». № 18. 2002.