Еўрасаюз распачаў новую вайсковую аперацыю
16.05.2012 / 11:38
Верталёт з карабля ЕС нанёс удар па базе піратаў на ўзбярэжжы Самалі. Дазвол на гэта быў атрыманы ад кіраўнікоў краін Еўрасаюза. Піраты Самалі нясуць пагрозу мараплаўству. У краіне пануе анархія, і таму расквітнела пірацтва.
Аперацыя ЕС — яшчэ адна праява пераходу еўрапейцаў да больш напорыстай замежнай палітыкі.