У Следчы камітэт выклікаюць журналістаў

Па справе маўклівых акцый.

16.05.2012 / 16:22

Журналіст тэлеканала «Белсат» Аляксандр Баразенка адзначыў, што гэта тычыцца збіцця сябра Беларускага Хельсінскага камітэта Ільі Петраўца. Летась, падчас маўклівых акцый, Ільі ў аўтазаку «людзі ў чорным» зламалі нос. Баразенка быў сведкам збіцця. І яго выклікаюць для тлумачэнняў, бо Следчы камітэт праводзіць праверку гэтага факта.

Таксама выкалікаюць журналістаў Сяргея Балая і Алеся Пілецкага.

КМ