Мілінкевіч пра ўрад у выгнанні: «Не бачу сэнсу»

«Ад такога ўрада будзе шкода».

17.05.2012 / 14:59

Лідар Руху «За Свабоду», кандыдат ад аб’яднанай апазіцыі на выбарах 2006 Аляксандр Мілінкевіч — пра ініцыятыву Уладзіміра Барадача аб урадзе ў выгнанні.

«Лёс Беларусі вырашаецца толькі ўнутры Беларусі.
Не ў Варшаве, ці Вільні. Трэба працаваць з грамадствам тут.
Я не бачу сэнсу ў такі прапановах. Усё, што магчыма рабіць з-за мяжы, і так робіцца.

Канечне, у апазіцыі ёсць праблемы. Яна маргіналізуецца і раздробленая, ад 2007 няма лідара, але іх не вырашаць такія штучныя ўтварэнні, як урад у выгнанні. Паўтаруся, што трэба рабіць усё магчымае менавіта тут.

Ад такога ўрада будзе, безумоўна, шкода беларускаму народу.
Прапаганда таксама скарыстае гэта ў сваіх мэтах, што апазіцыя на замежныя грошы працуе за мяжой.
Гэта таксама выгадна і Маскве, калі апазіцыя з’едзе за мяжу».

Зміцер Панкавец