Аднавіліся раскопкі ў гарадзішчы на Менцы
17.05.2012 / 16:46
Пасля
Гісторыкі лічаць: менавіта тут, каля зліцця рэк Пціч і Менка, і паўстаў Мінск, бо менавіта ў гэтым раёне ў свой час было выяўлена нямала цікавых археалагічных знаходак.І толькі вясной 1067 горад быў перанесены ў месца зліцця Свіслачы і Нямігі.
— Мы плануем ўвесці гэты археалагічны комплекс у лік турыстычных аб’ектаў: тут захаваліся вялікае і малое гарадзішча, якія трэба толькі прывесці ў належны выгляд, —падзялілася планамі Вольга Ляўко, загцэнтрам гісторыі даіндустрыйнага грамадства Інстытута гісторыі НАН. — Акрамя таго, зараз вядзем працу над трэцяй кнігай серыі пра найбуйнейшыя беларускія гарады, якая будзе прысвечана Мінску, — першыя два апісвалі Віцебск і Полацк.
Раскопкі працягнуцца доўгі час. Дапамагаюць археолагам студэнты Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры і мастацтваў.