З маракасамі уваход бясплатны
19 мая ў Мінску пройдзе Тэатральна-музычны марафон.
18.05.2012 / 10:01
У Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры (зав.Музычны, 5) 19 мая ад 18-й да 23-й пройдзе “Танцавальна-музычны марафон”.Наведнікі змогуць пазнаёміцца з танцавальнай культурай розных народаў свету і ўзяць удзел у захапляльных майстар-класах.
У праграме прадстаўленыя капаэйра, фламенка, грузінскія, ірландскія, усходнія, індыйскія, беларускія танцы. Уваход з маракасамі і кастаньетамі вольны.