Патоп: у Стоўбцах учора вылілася 34 літры вады на квадратны метр

У шэрагу раёнаў Беларусі ў чацвер выпала больш за палову месячнай нормы ападкаў.

18.05.2012 / 10:05

У шэрагу раёнаў Беларусі днём 17 мая выпала больш за палову месячнай нормы ападкаў.

Згодна з картай ападкаў рэсурсу meteoinfo.by, найбольш моцныя дажджы прайшлі на паўночным усходзе Гродзенскай, захадзе Мінскай і ўсходзе Магілёўскай абласцей.

У Стоўбцах выпала 34 мм ападкаў (62% майскай нормы), або 34 літры вады на квадратны метр тэрыторыі, у Горках — 31 мм (56%), Валожыне — 29 мм (47%), Ашмянах — 26 мм (48%). У Мінску зафіксавана 16 мм (26% нормы).

За апошнія 36 гадзін у Ашмянах выпала 47 мм ападкаў, або 87% майскай нормы.

Прычынай непагадзі сталі актыўныя атмасферныя франты. У пятніцу суткі надвор'е палепшыцца, але будзе халаднавата.