Юрыя Чыгілейчыка асудзілі на «хатнюю хімію»
Ён атрымаў 3,5 гады абмежавання волі без накіравання ў спецустановы.
18.05.2012 / 11:26
Яго прызналі вінаватым у незаконным звароце наркатычных сродкаў.
Па словах праваабаронцы Андрэя Банадрэнкі, Чыгілейчыка вызвалілі ў зале суда.
«Гэта гуманнае рашэнне суддзі»,
— заявіў Банадрэнка. Хаця, па яго словах, Юрый не вінаваты.
Юрый Чыгілейчык быў затрыманы ў лістападзе 2011. Андрэй Бандарэнка лічыць, што наркотыкі Юрыю былі падкінутыя пры затрыманні. Чыгілейчык пасля адсідкі за махлярства пачаў супрацоўнічаць з праваабарончай арганізацыяй «Платформа». Праз яго стаў вядомы факт самаспалення ў Івацэвіцкай калоніі ПК-5 і іншая інфармацыя. У снежні Чыгілейчык фігураваў у гнюсным відэа на БТ. Ён быў, праўда, моцна збіты. Бандарэнка тады адзначыў, што Юрыя прымусілі сказаць тое, што ён сказаў.