Прэзентацыя «Гарадзенскага гадавіка» — сёння, 18 мая
18.05.2012 / 14:29
Сёння ў Гродне ў гарадской галерэі «Крыга» будзе прэзентаваны першы нумар новага118-старонкавага гарадзенскага часопіса «Гарадзенскі гадавік». Часопіс выходзіць у кніжнай серыі «Гарадзенская Бібліятэка».
Нумар цалкам прысвечаны гісторыі гарадзенскага Рынка, ён жа плошча Савецкая сёння. «Гарадзенскі гадавік» ініцыяваў і рэдагаваў першы нумар гісторык, прафесар Ягелонскага універсітэта, гарадзенец Юрый Гардзееў. Аўтары нумару вядомыя ў Гродне гісторыкі і краязнаўцы: Таццяна Маліноўская, Іна Соркіна, Аляксандр Краўцэвіч, Ігар Трусаў, Віктар Саяпін, Алесь Госцеў, Таццяна Казак ды іншыя.
Часопіс мае выходзіць раз на год і прысвячацца канкрэтнай праблематыцы.
Пачатак прэзентацыі: 18.00, пятніца, 18 траўня, галерэя «Крыга»