За год беларус недаядае 20 кг мяса, садавіны і ягад 65 кг
Затое есць бульбы на 36,5 кг болей за норму.
23.05.2012 / 15:05
За год сярэднестастычны беларус недаатрымаў прыкладна 19,7 кг мяса і мясапрадуктаў, паведаміла 23 мая напрэс-канферэнцыі ў Мінску начальнік аддзела харчавання і маркетынгавых даследаванняў РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па харчаванні» Элеанора Капітонава.
«За год сярэдні беларус недаатрымаў прыкладна 19,7 кг мяса і мясапрадуктаў. У тым ліку поснага мяса, ялавічыны, ён з’еў, паводле звестак Белстата, 30 грамаў пры рэкамендаванай норме прыкладна 70 грамаў — усяго за год недзе 14,5 кг недаатрымаў. З яйкамі ён уклаўся ў норму. А вось бульбы ён з’еў за год на 36,5 кг больш за норму.
Садавіны і ягад за год „недаеў“ прыкладна 65,5 кг, агародніны і бахчавых — 16 кг, а малака і малочных прадуктаў — 220,5 кг», — паведаміла Капітонава.
Паводле яе слоў, прычын такому рацыёну можа быць мноства — ад фактару высокага кошту некаторых прадуктаў да харчовых пераваг. Аднак, упэўнена спецыяліст, у любым выпадку гэта прывядзе да недахопу некаторых элементаў у арганізме, што можа пацягнуць за сабой адпаведныя захворванні. Так, даследаванні, што праводзіліся ў Беларусі ў розныя гады, у асобных групах насельніцтва рэгіструюць недахоп селену, кальцыю, вітамінаў С, D, фоліевай кіслаты, цынку і жалеза. Гэта пагражае развіццём
«Калі паглядзець, чым хварэюць беларусы, то ў структуры захворвання на 100 тысяч дарослага насельніцтва атрымліваецца, што тры чалавекі з сотні хварэюць на