Спецаперацыя ў цэнтры Мінска: падазраваных паклалі на асфальт

Каля ГЦ «Сілуэт» на вуліцы Харужай каля шасці гадзін вечара дваіх хлопцаў людзі ў масках паклалі на асфальт.

24.05.2012 / 09:51

Пра гэта TUT.BY паведаміў адзін з чытачоў партала.

Ён расказаў, што побач было не менш за пяць чалавек у чорных масках, але без формы, і яшчэ каля 10 чалавек у цывільным.

«Яшчэ бегала дзяўчына з пасведчаннем, не разгледзеў, праўда, якім, і шукала панятых, каб абшукаць хлопцаў».

Затрыманыя — маладыя хлопцы, напісаў ён. У «Твітары» карыстальнікі @Артемка і @_proxer паведамілі, што падобны выпадак ужо меў месца ў гэтым месяцы прыкладна ў тым самым месцы.