Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Кірыла з днём тэзаімянінаў

24.05.2012 / 09:52

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з днём тэзаімянінаў.

«У гэта свята Царква ўспамінае святых роўнаапостальных Кірылу і Мяфодзія, дзякуючы якім старажытныя славяне далучыліся да хрысціянскай цывілізацыі і ўвабралі ў сябе найвышэйшыя духоўна-маральныя ідэалы», — адзначыў Лукашэнка.

«Прадаўжаючы традыцыі праслаўленых асветнікаў, Вы вучыце людзей жыць у адзінстве, міры і згодзе, нязменна прытрымлівацца маральных запаведзей, законаў праўды і гуманізму. Ваша імкненне дапамагчы кожнаму верніку ўсвядоміць вялікае прызначэнне чалавека, яго адказнасць за лёс сваёй краіны і будучыню ўсёй цывілізацыі заслугоўвае павагі і падтрымкі», — гаворыцца ў віншаванні.