Беларусь ХХІ стагоддзя: наша новая ідэнтычнасць
26 мая ў Гомелі — публічная лекцыя Сяргея Харэўскага.
24.05.2012 / 10:00
Гомельская моладзевая краязнаўчая грамадская арганізацыя «Талака» ладзіць сустрэчу з Сяргеем Харэўскім — слынным мастаком, літаратарам, гісторыкам мастацтва, культуролагам, мастацтвазнаўцам. Ён аўтар адноўленай «Нашай Нівы» ад першых яе нумароў і адзін з найлепшых беларускіх інтэлектуалаў нашага часу. Харэўскі правёў першую ў нашай гісторыі беларускамоўную дыскатэку і вёў канцэрты «Мроі» ды іншых беларускіх гуртоў. На дадзены момант працуе выкладчыкам у ЕГУ.
Апроч культуралагічных і гістарычных разваг аб ідэнтычнасці беларусаў у ХХІ ст. вы будзеце мець магчымасць пачуць думкі пра развіццё мастацтва і архітэктуры Беларусі. Будзе прэзентаваная і кніга сп. Харэўскага — «Сто твораў ХХ стагоддзя. Нарысы па гісторыі мастацтва і архітэктуры Беларусі найноўшага часу».
Пачатак лекцыі, а 14.30. Пройдзе яна ў
Кантакты: (44) 7494166 (Яўген Меркіс), Укантакце; Facebook.