Гамяльчук адсудзіў у life:) 350 тысяч рублёў
У сакавіку 2011 года гамяльчук Максім Галацін, праз некалькі месяцаў пасля атрымання планшэта па адной з прапановаў аператара life:), заўважыў на матрыцы «біты» піксель, а ў дадатак да ўсяго зламалася зарадная прылада.
24.05.2012 / 10:45
Тавар ён аднёс у гомельскі цэнтр абслугоўвання кампаніі. Планшэт забралі на рамонт, але вярнулі толькі праз 70 дзён, хоць паводле закона максімальны тэрмін рамонту па гарантыі павінен складаць не больш за 14 дзён. Недахопы цалкам не ліквідавалі, а праз паўтара месяца пакупку зноў давялося несці ў цэнтр абслугоўвання.
Вынікаў не было і гэтым разам. Нанесеную маральную шкоду Максім ацаніў у 2 мільёны рублёў. Патлумачыў гэта тым, што адсутнасць планшэта моцна адбілася на якасці яго працы.
Паводле словаў Максіма, «аператар спасылаўся на тое, што ён усяго толькі дае паслугі сувязі і мае ўскоснае дачыненне да абсталявання». Суд такія довады палічыў неабгрунтаванымі і пастанавіў спагнаць на карысць пазоўніка з ЗАТ «БеСТ» 350 тысяч рублёў.
— Справа ж не ў грашах, — прызнаўся Максім. — Проста хацелася даказаць сваю рацыю. Многія баяцца звяртацца ў суд па такіх пытаннях, а можна ісці да канца і змагацца за справядлівасць.
— Цяпер рэдка які
— Што рабіць чалавеку, які аддаў тавар на рамонт у іншы горад і доўгі час не можа атрымаць яго назад?
— У такім выпадку можна падрыхтаваць пісьмовыя прэтэнзіі да прадаўца, у якога быў набыты тавар, і патрабаваць няўстойку. А там яны няхай самі разбіраюцца. Калі гэтае патрабаванне не выконваецца, значыць, спажывец мае поўнае права звярнуцца ў суд. Не магу і ўспомніць выпадку, каб хтосьці праз суд не абараніў свае правы, звязаныя з заканчэннем тэрміна на рамонт тавару. Многія проста не хочуць увязвацца ў судовыя працэсы і займацца папяровай цяганінай. Таму што гэтыя пытанні не вырашаюцца за адзін дзень.