Глыбокае: у Subaru лопнула кола, і аўтамабіль урэзаўся ў жылы дом

Гэтая аварыя не трапіла ў зводкі, бо, на шчасце, у выніку яе ніхто не пацярпеў.

24.05.2012 / 12:15

Тым не менш здарэнне можна назваць паказальным з пункту гледжання пытання, наколькі важна сачыць за тэхнічным станам аўтамабіля. У дадзеным выпадку кіроўцу падвяла шына пярэдняга правага кола Subaru. На ёй быў глыбокі разрэз. «Аднак 62-гадовы жыхар Масквы, сядаючы за руль машыны, не надаў асаблівага значэння гэтаму факту», — піша сайт Kraj.by.

Subaru ехаў па вуліцы Чырвонаармейскай у Глыбокім. Кола лопнула проста падчас руху. Кіроўца страціў кантроль над машынай, яна ўвайшла ў некіраваны занос. У наступную секунду Subaru ўрэзаўся ў драўляны плот, знёс некалькі пралётаў. Аднак мужчыну, які знаходзіўся за рулём, не ўдалося спыніцца. Праехаўшы яшчэ некалькі метраў, машына пратараніла драўляную прыбудову. На шчасце, у гэты момант у ёй нікога не было. ДТЗ абышлося без пацярпелых — сам кіроўца сур’ёзных траўмаў таксама не атрымаў.