Нацбанк правядзе пазапланавую праверку «Крэдэксбанка»
24.05.2012 / 12:33
Нацбанк правядзе пазапланавую праверку ЗАТ «Крэдэксбанк», які падазраецца Мінфінам ЗША ў адмыванні грошай, паведамляе ўпраўленне інфармацыі і грамадскіх сувязяў НББ.
«У сувязі з апублікаваннем Міністэрствам фінансаў ЗША інфармацыі, у якой утрымліваецца сцвярджэнне пра магчымае дачыненне зарэгістраванага на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь ЗАТ «Крэдэксбанк» да ажыццяўлення «непразрыстых» фінансавых аперацый, Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь прынята рашэнне аб правядзенні пазапланавай праверкі дзейнасці ЗАТ «Крэдэксбанк», — гаворыцца ў паведамленні.
На падставе вынікаў праверкі Нацыянальным банкам будзе разгледжана пытанне аб неабходнасці прыняцця мер далейшага рэагавання.
У Нацбанку разам з тым падкрэсліваюць, што «ў Рэспубліцы Беларусь створана эфектыўная сістэма мер па прадухіленні і выяўленні фінансавых аперацый, звязаных з легалізацыяй даходаў, атрыманых злачынным шляхам, і фінансаваннем тэрарыстычнай дзейнасці».
Ва ўпраўленні інфармацыі Нацбанка тлумачаць, што «гэтая сістэма прадугледжвае не толькі жорсткія патрабаванні па ажыццяўленні самімі банкамі і нябанкаўскімі
Як паведамлялася раней, Міністэрства фінансаў ЗША 22 мая апублікавала
У Мінфіна «ёсць падставы меркаваць, што „Крэдэкс“ удзельнічаў у вялікіх аб’ёмах транзакцый, якія ідэнтыфікуюцца як адмыванне грошай ад імя падстаўных карпарацый». Акрамя таго, ЗША сумняваюцца ў празрыстасці ўладальнікаў банка (Vicpart Holding SA, Швейцарыя).
Намеснік міністра па барацьбе з тэрарызмам і фінансавай разведцы Дэвід Коэн адзначыў, што заява па «Крэдэксбанку» з’яўляецца акцыяй па абароне амерыканскай фінансавай сістэмы ад замежнага фінансавага інстытута, механізм здзелак якога не дае магчымасці зразумець, ці ўдзельнічае банк у легальным бізнесе.
Мінфін прапануе забараніць амерыканскім кампаніям праводзіць нейкія аперацыі з удзелам гэтага беларускага банка.