«BelFilm» прэзентуе інтэрнэт-сайт дакументальнага кіно — 24 мая

24.05.2012 / 13:47

У праграме сустрэчы — дэманстрацыя promo-роліка belfilm.org, сустрэчы з беларускімі рэжысёрамі-дакументалістамі, нефармальныя дыскусіі.

Спецыяльныя госці: сябра Еўрапейскай кінаакадэміі, рэжысёр Віктар Аслюк, а таксама рэжысёры-дакументалісты Вольга Дашук, Алесь Матафонаў і Сяргей Ісакаў, сцэнарыстка Паўліна Сцепаненка.

Імпрэза адбудзецца 24 мая, а 17.30 па адрасе: вул. Мяснікова 35, офісная зала ЗБС «Бацькаўшчына» (уваход з вул. Берсана).