Пад Мінскам сем гадзін гарэла звалка
Яго тушылі ад 8-й раніцы да 15-й дня.
24.05.2012 / 18:59
Трынаццаць адзінак тэхнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях было задзейнічана 24 мая пры тушэнні пажару на звалцы пад Мінскам, паведаміў
«Паведамленне аб узгаранні на смеццевай звалцы, якая знаходзіцца недалёка ад вёскі Пашковічы, паступіла каля васьмі раніцы. Ужо да 15.00 узгаранне было поўнасцю ліквідавана», —сказаў Навіцкі.
Паводле яго слоў, прычыны ўзгарання невядомыя.