У адной са школ Случчыны разгарэўся сэксуальны скандал

Два старшакласнікі абвінавачваюцца ў згвалтаванні двух вучняў малодшых класаў. Злачынства здарылася ў лазні.

28.05.2012 / 09:39

Такога гучнага сэксуальнага скандалу Мінская вобласць яшчэ не ведала. Зараз расследаванне крымінальнай справы толькі пачалося, але ўжо гудзе не толькі сама школа. У цэнтры ўвагі шэрагу правяральнікаў апынулася не толькі сама школа, але і ўвесь Слуцкі раён.

Кажуць, што сітуацыя стала прадметам вывучэння і ў Міністэрстве адукацыі, хоць само надзвычайнае здарэнне адбылося зусім не ў сценах школы.
У скандал апынуліся ўцягнутыя адразу чатыры вучні гэтай навучальнай установы.

Бо гаворка ідзе пра адну з сельскіх школ Слуцкага раёна, дзе не так шмат вучняў, вырашана не называць навучальную ўстанову. Ды і сутнасць здарэння зусім не ў гэтым.

Зараз у якасці падазраваных праходзяць тры чалавекі. Гэта 19-гадовы рабочы мясцовага сельгаспрадпрыемства і два 16-летнія вучні 10-га класа сярэдняй школы. Усім ім інкрымінуецца здзяйсненне злачынства, прадугледжанага ч.3 арт.167 Крымінальнага кодэкса Беларусі (мужаложства, лесбіянства ці іншыя дзеянні сэксуальнага характару, учыненыя насуперак волі пацярпелага (пацярпелай) з ужываннем гвалту або з пагрозай яго прымянення або з выкарыстаннем бездапаможнага стану пацярпелага (пацярпелай), учыненыя ў дачыненні да заведама малалетняга (малалетняй), альбо якія пацягнулі па неасцярожнасці смерць пацярпелага (пацярпелай), альбо прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў, альбо заражэнне ВІЧ-інфекцыяй, альбо іншыя цяжкія наступствы). Гэты артыкул прадугледжвае пакаранне да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Паводле следства, 10-класнікі на ўліку ў Інспекцыі па справах непаўналетніх не знаходзіліся і да самага здарэння ні ў чым такім заўважаныя не былі. Настаўнікі выказваюцца пра іх цалкам станоўча. Менавіта таму ў якасці рабочай версіі сёння разглядаецца тая, згодна з якой ідэйным натхняльнікам здзейсненага гвалту ў дачыненні да вучняў малодшых класаў стаў менавіта рабочы сельгаспрадпрыемства, а 10-класнікі толькі здзяйснялі гэтыя дзеянні за кампанію.

Паводле папярэдніх дадзеных, трое падазраваных з лістапада 2011 г. па люты 2012 года ў дзённы час, знаходзячыся ў лазні вёскі, дзе знаходзіцца школа, здзейснілі гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару ў дачыненні да аднаго вучня 6 класа (2000 года нараджэння) сваёй школы і аднаго вучня 7-га класа (1999 года нараджэння) гэтай жа школы. Ахвяраў замкнулі ў натопленай парылцы.

Зараз усе тры падазраваныя затрыманы і даюць паказанні.