У Гомелі хрысціяне хочуць забараніць рэкламу алкаголю
28.05.2012 / 10:14
Гомельскія грамадскія актывісты пачалі збор подпісаў пад зваротам да парламента. Яны прапаноўваюць унесці папраўкі ў заканадаўства, якое рэгулюе рэкламу алкагольных напояў і іх продаж.Дэпутатам, у прыватнасці, прапаноўваецца:
поўнасцю забараніць рэкламу прадукцыі з утрыманнем алкаголю ў любой форме;
размяшчаць на ўпакоўках, наклейках і этыкетках алкагольных напояў малюнак і апісанне наступстваў працяглага ўжывання алкаголю;
забараніць вытворчасць і імпарт
увесці падатак на продаж алкагольных напояў у памеры 10% ад іх кошту з далейшым выкарыстаннем гэтых сродкаў на адрасную сацыяльную падтрымку;
забараніць продаж алкаголю асобам, якія не дасягнулі
увесці крымінальную адказнасць за продаж алкаголю асобам, якія не дасягнулі
Аўтар ідэі збору подпісаў, актывіст грамадзянскай кааліцыі «Наша альтэрнатыва» Канстанцін Жукоўскі так растлумачыў БелаПАН сваю ініцыятыву: «У Беларусі склалася крытычная сітуацыя, калі ўзровень спажыванага чыстага алкаголю на душу насельніцтва складае больш за 12 літраў у год. У той жа час, паводле даных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя, спажыванне ў краіне больш як васьмі літраў чыстага алкаголю на душу насельніцтва ў год з’яўляецца крытычнай адзнакай, пасля якой настае дэградацыя і выміранне нацыі».
«Беларусь уваходзіць у дзясятку самых пітушчых краін свету, — канстатаваў Жукоўскі. — Непітушчы чалавек у нашай краіне выглядае ў вачах грамадскасці як анамалія. Дзеці і падлеткі пачынаюць співацца прама са школьнай лаўкі. Співаюцца цэлымі сем’ямі, павальнае п’янства становіцца нормай жыцця. Як вынік, мы маем нізкую прадукцыйнасць працы, крытычную нараджальнасць, высокія ўзроўні злачыннасці, разводаў і смяротнасці».
Гомельскія актывісты разлічваюць сабраць пад зваротам у парламент не меней як чатыры тысячы подпісаў.