Загінуў следчы Следчага камітэта

28.05.2012 / 10:23

У дарожна-транспартным здарэнні загінуў старшы следчы Бярозаўскага раённага аддзела Следчага камітэта Беларусі.

ДТЗ адбылося 27 мая ў Жабінкаўскім раёне, паблізу вёскі Хадосы. На 31-гадовага афіцэра Следчага камітэта ўчыніў наезд 41-гадовы матацыкліст. Праводзіцца расследаванне.