У кітайскіх шпіталях вылечаць і здаровага

Журналісты з кітайскага гораду Ханчжоў у 10 шпіталях замест пробаў мачы здалі на аналіз гарбату. Вынікі пераўзышлі самыя сьмелыя чаканьні.

23.03.2007 / 12:24

Сур’ёзны скандал выклікала ў Кітаі правакацыя групы рэпарцёраў, якія хацелі праверыць узровень паслугаў у шпіталях гораду Ханчжоў. У 10 шпіталях замест пробаў мачы на аналіз яны аддалі гарбату. Вынікі пераўзышлі самыя сьмелыя чаканьні.

У шасьці шпіталях пасьля аналізу гарбатных пробаў канстатавалі, што пацыенты пакутуюць на запаленьне мочаспускальных шляхоў. У пяці шпіталях прапісалі спэцыяльны курс лячэньня, які каштаваў каля 50 даляраў.

Крах мэдычнай рэформы і высокія кошты на мэдычныя паслугі – адны з галоўных прычынаў усё большай грамадзкай незадаволенасьці ў Кітаі.

Вольга Данішэвіч паводле gazeta.pl