Фотафакт: Школьныя салаты «Кацянё», «Негрыцянё» і «Сава»

У Слоніме спаборнічалі кухары школьных і дашкольных сталовак.

31.05.2012 / 11:03

Глядзі яшчэ: Школьныя абеды: у нас і ў іх.

У першым кулінарным фестывалі кухараў школьных сталовак прынялі ўдзел 8 гарадскіх і 3 сельскія школы Слонімшчыны, паведамляе Region4.by.

У выніку безумоўнае першае месца занялі кухары са слонімскага ліцэя, другімі сталі кулінары з СШ № 9, а ганаровае трэцяе месца на гэты раз засталося за СШ № 2.

Сярод прадстаўленых на конкурс страваў трапляліся і даволі экзатычныя. Напрыклад, серыя салатаў пад назвамі «Кацянё», «Негрыцянё» і «Сава».