Эканомяць на букварах

даслала чытачка

Першакласнікі вымушаныя здаць свае буквары, каб у наступным годзе па іх вучыліся наступныя.

02.06.2012 / 12:57

Вучэбны год для першакласнікаў традыцыйна скончыўся святам «Развітанне з Букваром». Развітанне для майго пляменніка стала не толькі фігуральным, але і літаральным: як паведаміла настаўніца, у гэтым годзе упершыню за доўгі час першакласнікі вымушаныя здаць свае буквары, каб у наступным годзе па іх вучыліся наступныя вучні. Раней заўсёды буквар — першы школьны падручнік — пакідалі дзецям на памяць. Цяпер жа, сказала настаўніца, па кожным падручніку-буквару будуць вучыцца 5 «пакаленняў» першакласнікаў.

ПК, Мінск