Крушэнне самалёта ў Нігерыі: 150 чалавек загінулі
04.06.2012 / 08:36
Пасажырскі самалёт, на борце якога знаходзілася каля 150 чалавек, зваліўся на будынак у найбуйнейшым горадзе Нігерыі Лагасе.
Самалёт авіякампаніі Dana Air зачапіў двухпавярховы жылы будынак і загарэўся.
Кіраўнік нігерыйскага Упраўлення грамадзянскай авіяцыі паведаміў, што ніхто з тых, хто знаходзіўся на борце лайнера, не выжыў.
Паводле папярэдніх звестак, сярод загінулых 3 генералы нігерыйскай арміі і грамадзяне Кітая. У спісе загінулых, апублікаваным мясцовымі ўладамі, сустракаюцца таксама еўрапейскія і азіяцкія прозвішчы.
Прычына катастрофы пакуль невядомая. Прэзідэнт Нігерыі Гудлак Джонатан абвясціў трохдзённую нацыянальную жалобу.