No Doubt вяртаецца

Гурт прэзентуе новую кампазіцыю.

04.06.2012 / 09:55

Група No Doubt вырашыў вярнуцца на сцэну і прадставіць слухачам новую кампазіцыю.

Калектыў выступіць на цырымоніі ўручэння ўзнагарод Teen Choice Awards 22 ліпеня 2012 г.

Будучы выступ стане для No Doubt першым за апошнія паўтара года.

Новая кампазіцыя, якую група збіраецца прадставіць публіцы, прагучыць ужывую ўпершыню.
Як называецца сінгл, пакуль не паведамляецца. Верагодна, песня будзе ўключаная ў новы студыйны альбом No Doubt, які пакуль не атрымаў назвы.
Чакаецца, што першая за апошнія 11 гадоў пласцінка гурту выйдзе 25 верасня.
Па словах лідара калектыву Гвен Стэфані, яна і яе калегі з нецярпеннем чакаюць магчымасці падзяліцца вынікамі сваёй працы з прыхільнікамі No Doubt.

* * *

No Doubt ўтварыліся ў Каліфорніі ў 1986 годзе. За час свайго існавання (ад 2004 да 2008 года калектыў знаходзіўся ў творчым адпачынку) група выпусціла 5 студыйных пласцінак, апошняя з якіх, Rock Steady, выйшла ў 2001 годзе.