Педафіл, які гвалтаваў падчарку-інваліда, апраўдваецца трагедыяй «Пінскдрэва»
А мама 11-гадовай дзяўчынкі яго апраўдвае.
04.06.2012 / 10:19
Дзікая гісторыя здарылася ў Пінску. Дзевяць гадоў турмы атрымаў
Віну мужчыны ў дачыненні да падчаркі пацвердзіў дэтэктар хлусні. Аднак маці дзяўчынкі бароніць сужыцеля. У часе следства яна афіцыйна выйшла за яго замуж і сабрала подпісы пад лістом у яго абарону. Жанчына даказвае, што дачка страціла цноту, бо няўдала ўпала, а айчыма абылгала… бо нагледзелася порнафільмаў.
Тым часам сам педафіл апраўдваў свае паводзіны тым, што быў у шоку пасля пажару на «Пінскдрэве», дзе загінулі яго знаёмыя, і таму мог неадэкватна сябе паводзіць.