«Белавія» адкрыла рэйс у Новасібірск
04.06.2012 / 11:06
Ён стаў 39-м па ліку і самым далёкім па працягласці палёту пунктам прызначэння ў маршрутнай сетцы «Белавія».
Рэйсы ў Новасібірск будуць выконвацца сумесна з авіякампаніяй «Сібір» на паветраным судне Boeing-737 два разы на тыдзень з далейшым павелічэннем. Час у дарозе — 4 гадзіны 40 хвілін. «Для авіякампаніі новы напрамак маршрутнай сеткі — гэта перш за ўсё павелічэнне пасажырапатоку, — адзначылі ў „Белавія“. — Супрацоўніцтва паміж беларускім авіяперавозчыкам і аэрапортам Талмачова дасць магчымасць развіваць авіязносіны паміж дзвюма дзяржавамі, а таксама павялічваць транзітны пасажырапаток праз Мінск».
Значная колькасць пасажыраў першага рэйса былі транзітнымі, яны ехалі праз Мінск у Парыж, Прагу, Калінінград, Рыгу, Кіеў.
БелТА